разбитые дороги

Казкі пра рамонт дарог на Магілёўшчыне разбіваюцца аб рэальнасць: чаму чыноўнікі малююць «прыгожую карціну»?

11.12.2025 14:42 Дарога ў Быхаўскім раёне. Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

У Быхаўскім раёне працягваюць расказваюць пра «тысячы кіламетраў» адрамантаваных дарог, але самі мясцовыя жыхары паказваюць зусім іншую карціну.
Читайте BGmedia в:

Казкі магілёўскіх чыноўнікаў пра тысячы кіламетраў адрамантаваных дарог усё мацней супярэчаць сведчанням з месцаў.

Чытайце таксама: Шукалі парушальнікаў, што выкідваюць смецце, а выявілі занядбаныя могілкі: выпадак у Быхаве

Міфы і легенды пра «паляпшэнні» ў рэгіёне ўзгадваюцца значна часцей, чым сапраўдныя вынікі, піша Магілёў.media.

Вось так выглядае рамонт дарог у Быхаўскім раёне паводле версіі раённай газеты, якая штампуе пастановачныя сюжэты пра чарговыя «пацёмкінскія вёскі». На кадрах — працоўныя з асфальтаўкладчыкам, што кладуць новае пакрыццё ў вёсцы Чырвоная Беларусь. У выданні таксама адзначаюць, што аналагічныя работы ідуць у самім Быхаве і «будуць працягвацца па ўсім раёне».

асфальтоукладчик кладет асфальт
Рамонт дарог у Быхаўскім раёне. Фота: bykhov.by

А вось адзін з карыстальнікаў TikTok паказаў, як на самой справе выглядаюць вуліцы ў абвешчаны дзяржавай Год добраўпарадкавання. Гаворка пра дарогу, што праходзіць праз вёску Праточнае Быхаўскага раёна. Па ёй возяць пясок з кар’ера, і назваць гэта дарогай можна толькі вялікім аптымістам: пакрыццё ператварылася ў бясконцы бруд. «Паглядзіце, што робіцца. Каму скардзіцца? Усё, тут немагчыма праехаць ні на легкавым транспарце, ані пешкі», — кажа аўтар відэа.

@p434029♬ оригинальный звук — Я.АЛЕКСЕЙ.

Часам такія скаргі ўспрымаюцца чыноўнікамі як ледзь не экстрэмізм. Нагадаем гісторыю з Барысаўскага раёна: мужчына, які паказаў у TikTok гнілы лес, атрымаў праблемы — да яго прыйшла міліцыя. Мужчыну давялося выдаліць сваю скаргу і запісаць «пакаяннае відэа».

Аднак бывае і наадварот. Сацыяльныя сеткі часам прымушаюць сістэму варушыцца. У Рагачове пасля скаргі жанчыны ў TikTok і розгаласу «экстрэмістаў» чыноўнікі аператыўна вывезлі перапоўненыя кантэйнеры са смеццем.

Чытайце таксама: В Борисовском районе блогер снял гниющий лес и получил 15 суток

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: