Дызайн новых жаночых шкарпэтак з надпісам «Файна дзяўчына» выклікаў сапраўдную буру ў беларускім сегменце Threads. Замест пахвалы за прасоўванне беларускай мовы — абвінавачанні ў культурнай недакладнасці, моўных памылках і нават у плагіяце.

На афіцыйным сайце прадпрыемства ёсць апісанне выраба.
«Падаўжаныя шкарпэткі з надпісамі на беларускай мове — новае папаўненне калекцыі #мова. Ідэальны выбар для тых, хто цэніць арыгінальны стыль і яркія аксэсуары».
Але пакупнікі заўважылі адразу некалькі праблем: у слове «файна» — памылка, а какошнік — традыцыйны элемент рускага, а не беларускага строю.
Больш за тое, малюнак належыць ілюстратарцы з Краснадара — Яне Антонавай. Сама мастачка пацвердзіла адной з карыстальніц Threads, што гэта яе дызайн. Па ўсёй верагоднасці, яго выкарысталі без яе дазволу.
«@born2beyana8 пацвердзіла, што гэта ейная праца і гэта плагіят», — напісала адна з карыстальніц Threads у каментары пад пастом пра шкарпэткі.
Вось якія малюнкі на старонке Яны Антонавай ў Instagram.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
У сетцы абмяркоўвалі ўсё — ад няўдалага стылю да пытання культурнай ідэнтычнасці.
- «Файная дзяўчына не можа быць у какошніку».
«Руская прыгажуня на беларускіх шкарпэтках — нейкая дзікасць». - «Усё б нічога, калі б не какошнік. Паглядзець бы на таго дызайнера, што сатварыў такое….абыякае — рабое».
- «Вось, калі руская мова цалкам паглынае беларускую прастору, такая прастора становіцца рускай, бо какошнік успрымаецца як частка беларускай культуры, якая насамрэч расійская. Так адбываецца культурная асіміляцыя».
- «Апошнім часам нешта прасоўваюць гэтыя какошнікі і прасоўваюць… Гэта не наша культура!».
Читайте также: Скандал в Могилеве: кондуктор выгнала школьника из троллейбуса, руководство встало на ее сторону
Карыстальнікі Threads таксама заўважылі, што ў беларускай мове правільна будзе «файнАЯ дзяўчына», а сканчэнне «файнА» хутчэй украінскае.
- «А ўвогуле такія канчаткі «файнА дзяўчына», а не «файнАЯ дзяўчына» могуць быць, мне здаецца, ва ўкраінскай мове. Таму ўсё наблыталі ».
- «Украінскія канчаткі словаў, расейскі какошнік на шкарпэтках беларускае фірмы🫠».
- «Дзве касы — ўжо не дзяўчына (да шлюбу завівалі толькі адну касу). Калі какошнік, то таксама не дзяўчына (девушка/барышня — или как там в русском языке), «файна» — адказвае на пытанне «як?», калi «якая?», то «файнаЯ». Пра ружу ў зубах ды памяло зусім маўчу… Хрэнь несусветная, адразу зразумела што ў галаве таго, хто гэта зрабіў».
- «Ну, навошта гэтыя какашнікі беларусам? І «файна» гэта па-украінські. Сорамна павінна быць фабрыцы🥴».
Некаторыя, праўда, паставіліся да сітуацыі з гумарам:
«8 балаў за намаганні, 4 — за выкананне».
Нагадаем, у Брэсце ўжо была гісторыя з какошнікам. І ўсё ў тым жа Threads. Тады 25-гадовая Аліза з Брэста рабіла какошнікі і не разумела, чаму ў Беларусі на іх няма попыту. Яе спроба знайсці кліентаў праз сацсеткі абярнулася хваляй хэйту.
Читайте также: Пенсионеры выступают против строительства детского сада в Бресте. Депутат-силовик назвал их жертвами манипуляций
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: