Аршанец Дзмітрый Беляшоў, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, паскардзіўся, што не можа з’ехаць з прыпынку «Хлебазавод», бо аўтобус №3 зноў не прыехаў. Ён сцвярджае, што тэлефанаваў раней у аўтапарк №3 са скаргамі. Яму адказвалі, што не хапае аўтобусаў і кіроўцаў.
Чытайце таксама: «Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў
Тэлефанаваць у аўтапарк №3 Оршы бессэнсоўна?
«Аўтобусы ў горадзе Орша: чаму яны так дрэнна ходзяць? У гэтым годзе з’явіліся новыя машыны, але іх усё роўна недастаткова на лініі. Калі тэлефануеш у аўтапарк, адказваюць, што аўтобусаў няма праз няхватку кіроўцаў і рухомага складу», — падпісаў сваё відэа праўладны блогер.
У каментарах жыхары Оршы адказалі яму, што тэлефанаваць бессэнсоўна:
- «Тэлефанаваць бессэнсоўна, тут застаецца два варыянты: пешшу або таксі».
- «Я тэлефанавала. Не ходзяць аўтобусы. Трэба тэлефанаваць у прыёмную прэзідэнта».
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Некаторыя таксама паскардзіліся на работу грамадскага транспарту ў Оршы:
- «Там хаця б маршруткі ходзяць, а на Задняпроўе да нас ходзяць толькі 6 і 23. 23 ходзіць раз у 1,5 гадзіны, а 6 — раніцай 3 рэйсы і пасля абеду 4. Дабрацца да дома нерэальна».
- «Яны ездзяць як хочуць. Вазьму сённяшнюю сітуацыю. Аўтобус №5 павінен быў прыехаць а 15.15. Паглядзеў на мапу гэтага аўтобуса — зусім не было. Столькі аўтобусаў новых прывезлі, а ездзіць няма каму».
Чытайце таксама: «Як у зоне адчужэння»: закінутая гасцініца ў Оршы прымусіла беларусаў задумацца пра стан краіны
У Оршы аўтобусы часта спазняюцца, а некаторыя рэйсы ўвогуле зрываюцца
У снежні мінулага года жыхар Оршы Сяргей часова пазбавіўся вадзіцельскіх правоў і вымушана перасеў на грамадскі транспарт. Два месяцы ён назіраў за працай аўтобусаў, размаўляў з пасажырамі і падсумаваў убачанае.
Паводле яго слоў, у Оршы аўтобусы часта спазняюцца, а некаторыя рэйсы ўвогуле зрываюцца. Асабліва цяжка пасажырам было ў маразы. Ёсць пытанні і да раскладу: на прыпынках — адно, на афіцыйным сайце аўтапарка — другое, у жыцці — трэцяе.
Цяпер, як ён сцвярджае, аўтапарк падтрымлівае гарадская адміністрацыя — і ў частцы закупкі аўтобусаў, і ў частцы фонду аплаты працы вадзіцеляў. Але пры гэтым цякучасць кадраў, паводле яго слоў, нікуды не знікла.
Сваю цікавасць да працы аўтапарка мужчына таксама патлумачыў тым, што працаваў там непрацяглы час у 2017 годзе. За месяц заплацілі 200 рублёў — і ён звольніўся адтуль.
Некалькі відэа ён прысвяціў працы лінейных кандуктараў. У адным з іх жанчына лаялася матам і здымала яго на тэлефон. Пасля гэтага кандуктарка напісала на яго заяву ў міліцыю і патрабавала прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Ён лічыць, што сітуацыя для яе «пройгрышная», бо здымка вялася ў грамадскім месцы.
Таксама ён запісаў відэазварот да дырэктара аўтапарка і распавёў, што яго жонка Юлія ў мінулым годзе звольнілася адтуль з-за цкавання супрацоўнікаў.
Чытайце таксама: У паліклініцы Оршы — вялікія чэргі на аналізы крыві
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: