Жыхарка Брэста Юлія падзялілася ў TikTok гісторыяй, якая, паводле яе слоў, стала для яе «шокам». Жанчына сцвярджае, што ёй адмовілі ў адкрыцці другога бальнічнага па даглядзе за дзіцем, бо яна нібыта «вычарпала ліміт».
Чытайце таксама: В Слуцке кадетам сократили пенсии по потере кормильца на 75%: родители требуют разъяснений
Юлія распавяла, што пасля сканчэння першага лістка аб часовай непрацаздольнасці ў яе не атрымалася аформіць новы.
«Бальнічны па доглядзе за дзіцем даецца толькі на 14 дзён. Потым — толькі даведка ў сад. А бацька ідзе на працу — альбо за свой кошт, альбо шукае бабулю», — перадае яна словы медыкаў.
Паводле Юліі, яна з дачкой знаходзілася на бальнічным 11 дзён. Праз выходныя дзіця зноў захварэла, і ў панядзелак яна звярнулася да ўрача, каб адкрыць новы. Аднак ёй адказалі, што другі раз за месяц бальнічны не адкрываюць.
«Вішанька на торце: “Калі дзіця за гэты час не паправілася — значыць, вы дрэнна даглядалі, і могуць прыйсці з СНС (Сацыяльна небяспечнае становішча — рэд. BGmedia) і праверыць сям’ю”», — сцвярджае жанчына.
@klimdi_brest Не знаю, что шокировало меня больше! Рассказываю…. Я столкнулась с этом впервые. Если вкратце: на больничном с дочкой были 11 дней, ЗАКРЫЛИ больничный и в понедельник я поняла, что пойдем опять к врачу взять больничный, и т.к. за выходные мы заново заболели. На что мне сказали, что НЕ МОГУТ открыть больничный 2-й раз за месяц! Больничный по уходу за ребенком даётся только на 14 ДНЕЙ. Потом только справка в сад. А родитель идёт на работу либо за свой счёт либо привлекает бабушек. Иииии…. ВИШЕНКА НА ТОРТЕ: «Вообще-то, если вы за это время ребенок не выздоровел — значит ПЛОХО заботились о ребенке 😱 и могут прийти из СОП и проверить семью!» Если до этого я была в ШОКЕ, то после СОПа я вообще выпала в осадок…. Хочу услышать ваши истории? Действительно нельзя взять 2 раза больничный? Уточню, что с сентября — это мой 1-й больничный!! А как мамы, у кого нет родственников?! #болезнь #шок #чтоделать #больничный ♬ оригинальный звук — Юлия Климчук
Не першы падобны выпадак
BGmedia ужо пісала пра падобныя сітуацыі. Раней іншая беларуска распавядала, што яе дзевяцігадовая дачка зламала нагу. Лекары наклалі гіпс мінімум на 30 дзён і прызначылі спакой. Аднак аплочваемы бальнічны па даглядзе склаў толькі 14 дзён.
Пасля гэтага ў жачыны заставаўся абмежаваны выбар: або выходзіць на працу, або браць адпачынак за свой кошт.

Закон, сапраўды, не парушаны. Паводле беларускай Інструкцыі аб парадку выдачы лісткоў непрацаздольнасці, зацверджанай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, максімальны тэрмін аплочваемага бальнічнага па даглядзе за дзіцём складае 14 каляндарных дзён.
У асобных выпадках ён можа быць падоўжаны да 30 дзён, але толькі пры пэўных медыцынскіх паказаннях і ў залежнасці ад дыягназу і ўзросту дзіцяці.
Калі дзіцяці больш за сем гадоў, атрымаць працяг бальнічнага складана. Асабліва калі гаворка ідзе не пра віруснае захворванне, а, напрыклад, пра пералом. Фармальна праз два тыдні бацькі павінны вяртацца на працу, нават калі дзіця ўсё яшчэ ў гіпсе і мае патрэбу ў дапамозе.
Неаплачваны адпачынак узяць можна, але тады сям’я губляе частку даходу.
Закон не парушаны, але пытанні ёсць
У каментарыях пад відэа многія бацькі адзначылі, што сутыкаліся з падобнымі сітуацыямі. Людзі скардзяцца, што 14 дзён аплачванага бальнічнага часта недастаткова, калі гаворка ідзе пра сур’ёзныя траўмы — напрыклад, пераломы пазваночніка ці сцягна, калі дзіця патрабуе працяглага догляду і фізічна не можа абслугоўваць сябе самастойна.
Бацькі пішуць, што пасля заканчэння бальнічнага ім даводзіцца браць працоўны адпачынак або дамаўляцца, каб бальнічны аформіў другі з бацькоў. Аднак такая магчымасць ёсць не ва ўсіх: нехта выхоўвае дзіця адзін, у кагосьці няма нявыкарыстаных дзён адпачынку, а камусьці праца не дазваляе надоўга адсутнічаць.
Асобная тэма — ці можна пакінуць школьніка дома аднаго. Частка каментатараў лічыць, што старэйшае дзіця можа знаходзіцца дома без нагляду. Іншыя ж адзначаюць, што пры траўмах або цяжкім стане здароўя гэта небяспечна: дзіця можа ўпасці, паслізнуцца ці не справіцца з элементарнымі бытавымі рэчамі. У такім выпадку адказнасць за магчымыя наступствы кладзецца на бацькоў.
У выніку многія каментатары сыходзяцца ў тым, што фармальна нормы выконваюцца, але на практыцы яны не заўсёды ўлічваюць рэальныя абставіны, у якіх апынаюцца сем’і з хворымі або траўмаванымі дзецьмі.
Чытайце таксама: Гамельчанка зламала руку каля ўваходу ў «Еўраопт» і збіраецца падаваць скаргу ў суд. Што адбылося?
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: