Жыхарка Гомеля апублікавала ў TikTok відэа з канцэртнай афішай горада. На ёй можна ўбачыць выступы артыстаў, якія плануюць выступіць у гарадскім грамадска-культурным цэнтры.
Чытайце таксама: «Белая Вежа»: як адна з пастаноўшчыц фестывалю звязана з «расейскім светам»
Аўтарка роліка звярнула ўвагу, што на афішы — у асноўным расейскія выканаўцы, і прызналася, што большасць з іх ёй невядомая. «Вось цікава, Гомель такая вёска, што нармальныя артысты да нас не прыязджаюць? Ды нейкі кашмар! Іх увогуле ведае хто-небудзь? Хто-небудзь купіў квіткі на іх канцэрт?», — каментуе жанчына сітуацыю ў відэа.
На афішы відаць аб’явы канцэртаў некалькіх расейскіх выканаўцаў: Алега Пагудзіна і Валерыя Сёміна. Відэа хутка сабрала шмат каментароў (759 па стане на 06.03.2026), а меркаванні карыстальнікаў падзяліліся.
@bochan_ekaterinaкто купил билеты на этих артистов🫣?♬ оригинальный звук — Екатерина Александровна
Пра што спрачаліся ў каментарыях
Асноўная дыскусія разгарнулася вакол таго, ці сапраўды на афішы выступаюць «невядомыя» артысты. Частка карыстальнікаў палічыла, што аўтарка перабольшвае і што многія выканаўцы даволі вядомыя — проста не ўсе цікавяцца такой музыкай.
Некаторыя каментатары нават здзівіліся, як можна не ведаць гэтых артыстаў:
- «А хто для вас “нармальны”?».
- «Мне 14, і прабачце, жанчына, але я палову артыстаў з афіш ведаю, нават большасць. Як можна іх не ведаць? І чаму гэта яны “ненармальныя”?»
Іншыя ж, наадварот, падтрымалі аўтарку роліка і прызналіся, што таксама амаль нікога не пазнаюць з канцэртнай афішы.
- «Акрамя Аўсіенка нікога не ведаю».
- «Калі б не ваш ролік, думаю, 80 % расейцаў і беларусаў нават не даведаліся б, хто гэта наогул».
Частка карыстальнікаў пачала абмяркоўваць, чаму менавіта такія артысты выступаюць у Беларусі. На іх думку, некаторыя расейскія выканаўцы проста шукаюць магчымасці для гастроляў у краінах, дзе іх яшчэ запрашаюць.
- «Згодна! Справа ў тым, што ў сябе яны ўжо не катуюцца, а ў іншыя краіны, акрамя Беларусі, іх не пускаюць. Уся эстрада Расеі ў нас грошы зарабляе».
- «Акрамя Гомеля іх нікуды не клічуць».
Некаторыя каментатары не стрымлівалі жартаў. Напрыклад, карыстальнікі іранізавалі з таго, хто купляе квіткі на такія канцэрты.
- «Білеты прафсаюзы купілі».
Былі і тыя, хто адзначыў, што ў Гомель сапраўды рэдка прыязджаюць вядомыя сучасныя выканаўцы, таму аматарам папулярнай музыкі часта даводзіцца ехаць у сталіцу.
- «Часам добрыя музыкі прыязджаюць, але рэдка. На артыстаў, якія мне падабаюцца, адзіны варыянт — ехаць у Мінск. У Гомель ніхто прыязджаць не хоча».
Чаму на афішах часта з’яўляюцца расейскія артысты
Паводле аналізу Беларускай рады культуры, за апошнія гады культурная прастора ў Беларусі істотна змянілася. У краіне дзейнічае строгая сістэма ўзгаднення мерапрыемстваў: арганізатары павінны атрымліваць дазволы і падаваць спісы ўдзельнікаў з інфармацыяй пра іх.
Многія беларускія творцы з’ехалі за мяжу або апынуліся пад негалоснымі забаронамі. У выніку, як адзначаюць даследчыкі, расейская культура значна ўзмацніла сваю прысутнасць у музычнай і культурнай прасторы краіны і фактычна заняла частку нішы, якая раней належала мясцовым выканаўцам.
Таксама арганізатары канцэртаў унутры краіны адзначаюць, што фінансавыя магчымасці галіны зменшыліся, таму імпрэзы часта праводзяцца праз пасярэднікаў і з удзелам артыстаў, якія гатовы выступаць у такіх умовах.
У выніку на афішах беларускіх гарадоў нярэдка з’яўляюцца менавіта расейскія выканаўцы — і гэта, як бачна з TikTok-дыскусіі, выклікае ў людзей вельмі розныя рэакцыі.
Чытайце таксама: Госмедиа Гомельской области начали приглашать аудиторию в российский мессенджер Max
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: