У Оршы падчас капітальнага рамонту дома №2 па вуліцы Марата знік вядомы мурал з выявай Уладзіміра Караткевіча — адна з найбольш пазнавальных гарадскіх лакацый, звязаных з імем знакамітага пісьменніка-земляка.
Чытайце таксама: Што будзе далей са спадчынай паэткі Яўгеніі Янішчыц?
Малюнак, які «глядзеў» на вуліцу Караткевіча, з’явіўся ў лістападзе 2020 года да 90-годдзя з дня нараджэння класіка. Яго стварыў аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў. На сцяне быў намаляваны партрэт пісьменніка, фрагменты рукапісаў і малюнкаў, у тым ліку рукапіс верша «Оршы», прысвечанага роднаму гораду.
За некалькі гадоў мурал стаў не проста мастацкім аб’ектам, а адной з пазнавальных культурных кропак Оршы, якую заўважалі як мясцовыя жыхары, так і турысты.

Цяпер будынак паставілі на рэнавацыю. Падчас работ сцены ўцяпляюць, і мурал фактычна знік пад пластом будаўнічых матэрыялаў.
Перадгісторыя знікнення
Яшчэ да пачатку рамонту ў жыхароў узнікалі пытанні, што будзе з арт-аб’ектам пасля ўцяплення фасада. Асцярогі аказаліся небеспадстаўнымі: на дадзены момант знакаміты партрэт больш не бачны.
Ініцыятарам стварэння мурала быў бізнесмен і мецэнат Андрэй Балабін, які раней набыў дом Уладзіміра Караткевіча і заяўляў пра планы аднавіць яго, а таксама стварыць побач сучасны музей, прысвечаны літаратурнай спадчыне пісьменніка.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстаць супраць вас. Не дазваляйце нікому ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — заставайцеся нябачнымі для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Для Оршы імя Караткевіча мае асаблівае значэнне. Менавіта тут нарадзіўся адзін з галоўных беларускіх аўтараў ХХ стагоддзя, чые творы — «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі» — сталі часткай нацыянальнай культурнай спадчыны.
Таму знікненне мурала многія могуць успрыняць не толькі як наступствы тэхнічнага рамонту, але і як страту важнага сімвала гарадской ідэнтычнасці.
Ці будзе мурал адноўлены пасля завяршэння работ, пакуль невядома. Афіцыйных каментароў наконт яго далейшага лёсу няма. Галоўнае пытанне для аршанцаў — ці вернецца пасля рамонту на сцяну дома вобраз Караткевіча, які за апошнія гады стаў неад’емнай часткай гарадскога пейзажу.
Уладзімір Караткевіч — класік беларускай літаратуры, аўтар раманаў, аповесцяў і гістарычных дэтэктываў. Яго творы — «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі» — зрабілі значны ўплыў на айчынную культуру. Караткевіча ведаюць як чалавека, які з любоўю і паэтычнасцю пераасэнсаваў беларускую гісторыю і міфалогію, адкрыўшы іх шырокаму чытачу.
Чытайце таксама: Ці застанецца мурал Караткевічу ў Оршы? Рамонт дома можа схаваць вядомы партрэт пісьменніка
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: