У TikTok з’явілася відэа, у якім паказалі стан пакояў аднаго з брэсцкіх інтэрнатаў на вуліцы Маскоўскай, 36. Там пражываюць студэнты, якія праходзяць адпрацоўку ў арганізацыі КУП «Брэстжылбуд».

Чытайце таксама: Вяртанне ў СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам
Яшчэ год таму бацькі вучняў з Кобрына ўжо выказвалі незадаволенасць станам інтэрната — яны скардзіліся на абшарпаныя сцены і адсутнасць належнага рамонту. Маці аднаго з выпускнікоў Кобрынскага каледжа распавяла, што звярталася да кіраўніка інтэрната з пытаннем пра ўмовы пражывання, аднак у адказ пачула, што, на яго думку, ніякіх праблем там няма.

У афіцыйным Telegram-канале Брэсцкага аблвыканкама «#1рэгіён» распавялі, што інфармацыя жанчыны «не адпавядае рэчаіснасці»: У 70% жылых памяшканнях інтэрната ад «Брэстжылбуду» зроблены капітальны або касметычны рамонт. «Цяпер вядуцца паэтапныя рамонтныя работы астатніх жылых блокаў. На перыяд рамонту жыхары часова заселены ў яшчэ неадрамантаваныя пакоі. Але пасля, па меры заканчэння рамонту іх жылля, яны вернуцца ў абноўленыя памяшканні», — патлумачылі ў ведамстве. Да сваёй публікацыі яны дадалі фатаздымкі пакояў, якія добраўпарадкавалі.

Аднак праз год на памяшканні інтэрнату з’явіліся новыя скрагі. Зыходзячы з новага відэа, якім падзялілася маці аднаго з практыкантаў, праблема нікуды не знікла: у будынку засталіся пакоі, дзе не бачна вынікаў касметычнага рамонту. Абшарпныя сцены засталіся, як і ванны пакой з іржавым пакрыццём. А ложак выпускнікам наогул пакінулі без матраца. Відэа сваёй скаргі жанчына размясціла ў сацсетках. Пазней па невядомых прычынах яно было выдалена, але BGmedia захавала скрыншоты.
Як апынулася, рамонт у інтэрнаце праводзіўся год таму. Але за ўвесь гэты час ён не дайшоў да іншых пакояў (а толькі да тых, якія паказалі ў дзяржаўных медыя).

Чытайце таксама: «И вдруг я оказалась в СССР»: беларуска рассказала о гостинице «Припять» в Пинске — власти внезапно вспомнили о ремонте
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: