Па ўсёй краіне у рамках праекта «Лічбавая зорка» ад БРСМ адкрываюць таблічкі з QR-кодам каля розных помнікаў. На сёння адкрыццё звычайнай таблічкі не абыходзіцца «без помпы»: гэтым разам такое святкаванне адбылося ў Лунінецкім раёне у аграгарадку Багданаўка.

Чытайце таксама: В Бресте открытие таблички с QR-кодом превратили в показуху с чиновниками, священником и школьниками в стойке смирно
Дырэктар мясцовай сярэдняй школы Алена Ярмольчык выступіла з прывітальным словам, а вучні навучальнай установы распавялі прысутным пра гісторыю Багданаўкі і стварэнне мемарыяла, піша выданне «Лунінецкія навіны».
На адкрыцці таблічкі з QR-кодам прысутнічалі пракурор Лунінецкага раёна Юрый Пракапчук і першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вікторыя Шчур. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі да помніка кветкі і вянкі.

Звяртаючыся да прысутных, Юрый Пракапчук адзначыў, што дзякуючы такой таблічцы кожны ахвотны зможа падрабязней даведацца пра падзеі, якія адбываліся на Лунінеччыне ў 1941–1945 гадах.
Пры гэтым пракурор нагадаў пра расследаванне, якое вядзе Генеральная пракуратура Беларусі па фактах «генацыду беларускага народа» ў гады вайны і ў пасляваенны перыяд. Паводле следства, працягваюць адкрывацца новыя сведчанні пра злачынствы нацыстаў, якія масава знішчалі жыхароў Беларусі варварскімі метадамі.

«Па планах гітлераўцаў, 75% мясцовага насельніцтва павінны былі ліквідаваць, астатніх — выкарыстаць як рабоў», — адзначаюць у мясцовай газеце. Але не ўдакладняюць, ці згадваў пракурор пра нацыянальнае паходжанне забітых жыхароў краіны (большасць гарадскога насельніцтва краіны складалі габрэі – рэд. BGmedia).

Пасля афіцыйных прамоў дарослыя і дзеці ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. А двум падлеткам, якія стаялі каля помніка, чамусьці ўручылі аўтаматы Калашнікава (АК-74) — навошта гэта было на школьным мерапрыемстве, так ніхто і не патлумачыў.
Чытайце таксама: Память под протокол: в Гродно провели митинг из-за таблички с QR-кодом
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: