СИЗО №7 Бреста

Супрацоўнікі брэсцкага СІЗА агітуюць школьнікаў ісці працаваць у ізалятар

23.11.2026 12:54

Супрацоўнікі брэсцкага следчага ізалятара наведалі некалькі школаў і расказвалі старшакласнікам пра службу ў крымінальна-выканаўчай сістэме.
Читайте BGmedia в:

У лістападзе супрацоўнікі СІЗА-7 у Брэсце працягнулі праводзіць прафарыентацыйныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі Жабінкі і Брэсцкага раёна. Старшакласнікаў знаёмілі са службай у крымінальна-выканаўчай сістэме і агітавалі паступаць у профільныя навучальныя ўстановы МУС.

Чытайце таксама: У Віцебску людзей, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, адправілі прыбіраць тэрыторыю царквы

На гэтыя сустрэчы звярнулі ўвагу праваабаронцы з MAYDAY.team.

Школьнікаў сабралі на спецыяльную лінейку

12 лістапада супрацоўнік СІЗА-7 наведаў ліцэй у Жабінцы. Для яго старшакласнікаў нават пабудавалі на спецыяльную лінейку, каб ён мог расказаць пра асаблівасці службы ў крымінальна-выканаўчай сістэме, яе «рамантыку» і адказнасць.

школьников выставили в строй
Старшакласнікаў Жабінкі агітавалі працаваць у сістэме МУС

Акрамя таго, прадстаўнік ізалятара заклікаў вучняў паступаць у профільныя навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў. Пасля ліцэя ён наведаў сярэднюю школу № 1 у Жабінцы.

17 лістапада ў вёску Вельямовічы Брэсцкага раёна прыехалі ўжо трое супрацоўнікаў рэжымнай установы. Яны наведалі мясцовую сельскую школу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне каля мяжы з Польшчай. Там школьнікаў дзевятага класа таксама агітавалі выбіраць працу ў СІЗА.

Чытайце таксама: У Пінску студэнтам і школьнікам паказалі стрым з жаночай калоніі для рэцыдывістак

У Брэсце школьнікаў ужо агітавалі ісці на службу ў СІЗА

Гэта не першы падобны выпадак, пра які пісала BGmedia. У верасні супрацоўніца таго ж СІЗА-7 прыйшла ў брэсцкую сярэднюю школу № 16 да вучняў 11-га класа. Ім расказалі пра працу з падазраванымі і асуджанымі, у тым ліку пра ўзаемадзеянне з жанчынамі, якія знаходзяцца ў зняволенні. Адной з мэтаў сустрэчы было зацікавіць старшакласнікаў службай у пенітэнцыярнай сістэме. У школе тады заявілі, што такая сустрэча будзе не апошняй.

Прыцягненне ўвагі школьнікаў да працы сілавых і пенітэнцыярных структур адбываецца і ў іншых рэгіёнах. Напрыклад, выпускнікоў у Гарадку агітавалі паступаць у Вайсковую акадэмію. Яе выпускнікі могуць працаваць не толькі ва Узброеных сілах, але і ў структурах МУС, МНС і КДБ.

Акрамя таго, у беларускіх школах праводзяць анлайн-сустрэчы са зняволенымі і арганізуюць экскурсіі ў папраўчыя ўстановы. Такія мерапрыемствы звычайна падаюць як прафілактыку правапарушэнняў або прафарыентацыю.

Чытайце таксама: У беларускіх школах ладзяць відэасустрэчы са зняволенымі. Цяпер — нават з жаночай калоніі

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: