Сёлета ў праграме «Лістапада» — сотні стужак з розных краін. Але калі прыгледзецца, каму нададзена найбольш увагі, становіцца зразумела: міжнародны характар фестывалю застаўся ў мінулым.
Чытайце таксама: «Белая Вежа»: як адна з пастаноўшчыц фестывалю звязана з «расейскім светам»
Паводле інфармацыі, якую апублікаваў Telegram-канал «Священный Белавуд», у афіцыйнай праграме сёлетняга «Лістапада» найбольш прадстаўлена Расія — 67 стужак. На другім месцы Беларусь — 32 фільмы, а на трэцім — «недружалюбная», паводле дзяржаўнай рыторыкі, Францыя з 17 стужкамі. Далей ідуць Іран (11) і ЗША (7).

Прапаганда і ідэалогія замест мастацтва
Сёлета арганізатары аднавілі скасаваны ў 2021 годзе Нацыянальны конкурс, які цяпер называецца «Кіно маладых». Але, як адзначаецца, удзел у ім бяруць толькі студэнты Акадэміі мастацтваў, супрацоўнікі «Беларусьфільма» і дзяржаўных СМІ. Незалежных аўтараў там няма.
Тэматыка карцін абмежаваная: вайна, «традыцыйныя каштоўнасці» і партрэты дзяржаўных дзеячаў. Пра асабістую свабоду ці вострыя сацыяльныя тэмы гаворкі не ідзе.
Чытайце таксама: В Барановичах снимают фильм про историю России. Узнали, в каком контексте
Фільм Азаронка — у нацыянальным конкурсе
Асобна згадваецца фільм прапагандыста Рыгора Азаронка, які раней меў назву «Душа войска», а цяпер — «Душа абаронцы». Ён бярэ ўдзел у конкурсе «Кіно маладых».
Стужка распавядае пра Мазырскі памежны атрад, што ў лютым 2022 года фактычна прапусціў расійскія войскі праз Беларусь у бок Кіева. Лозунг фільма — «Захаванне міра падчас вайны — наш агульны абавязак», што выглядае асабліва цынічна на фоне ваенных падзей.

Новыя праекты
Сярод новых беларускіх праектаў, прадстаўленых на фестывалі — фільм «Пераломны момант», які зняў 35-гадовы рэжысёр Дзмітрый Сарока. Гэта яго першая ігравая работа — раней ён зняў толькі дакументальную стужку пра Прэзідэнцкі аркестр.

Як піша дзяржаўнае выданне «Мінск-навіны», новая карціна прысвечаная «сіле духу, сяброўству і волі да перамогі». Здымаецца яна на «Беларусьфільме» з цалкам беларускай камандай. Пры гэтым у фільме зноў гучаць матывы дзяржаўнага патрыятызму і «нацыянальнага гонару»: усё ў духу ідэалагічнай лініі, якую апошнія гады актыўна прасоўвае Мінкульт.
Такім чынам, Мінскі кінафестываль, які калісьці меў рэпутацыю адкрытай пляцоўкі для дыялогу культур, сёння ўсё больш замыкаецца ў коле праўладных і прапагандысцкіх фільмаў. Расійскія стужкі відавочна дамінуюць, а беларуская праграма ператварылася ў серыю ідэалагічных дэманстрацый.
Чытайце таксама: Победобесие на сцене и скудная география участников: изучили афишу театрального фестиваля «Белая Вежа-2025»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
 
                
 
         
                        

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: