У Гомелі працягваюць абнаўляць прыпыначныя павільёны. Пра гэта днямі адрапартавала газета «Гомельскія ведамасці», паведаміўшы пра новыя аб’екты на прыпынках «Салеа-Гомель» і «Аграгарадок Мічурынскі». Аднак замест абмеркавання добраўпарадкавання гараджане звярнулі ўвагу на іншае — надпісы на новых павільёнах.
Чытайце таксама: Унікальны прыпынак з казачнай мазаікай у Рэчыцкім раёне могуць знесці: актывісты спрабуюць яго выратаваць
Цяпер на прыпынках выкарыстоўваецца своеасаблівы моўны гібрыд
Справа ў тым, што цяпер на прыпынках выкарыстоўваецца своеасаблівы моўны гібрыд. Слова «прыпынак» напісана па-беларуску, а назва самога прыпынку — па-руску. Менавіта гэта і стала галоўнай тэмай абмеркаванняў: «І нашым, і вашым…»

Некаторыя карыстальнікі сацсетак паставіліся да сітуацыі з іроніяй: «А раптам кітайскія браты прыедуць. А яшчэ афрыканцы. Трэба як мінімум яшчэ пару-тройку моў дадаць. А то неяк непатрыятычна!»
Асобныя гараджане звярнулі ўвагу на канкрэтныя памылкі ў назвах: «На прыпынку, што каля Вадаканала: прыпынак «ГомельвАдаканал». Усё жыццё было «Вадаканал», ад беларускага слова «вада», а вось назва «вОдаканал» была народжаная памессю».
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Праўда, у адказ знайшліся і тыя, хто нагадаў пра правілы беларускай арфаграфіі: «Вучы правілы… Правільна «Водаканал». Калі ў другой частцы слова націск падае не на першы склад — пішацца «о»».
Дыскусія закранула не толькі шыльды на павільёнах. Некаторыя жыхары прыгадалі, што падобныя пытанні ўзнікаюць і ў грамадскім транспарце: «А ў аўтобусе аб’яўляюць «прыпынак фабрыка Восьмае Марта», гэта нармальна?»
Чытайце таксама: Прыпынак з мазаікай у Гомельскай вобласці не ўдалося ўратаваць — яго рыхтуюць да зносу
Нядаўна новыя прыпыначныя павільёны ў Гомелі афармляліся цалкам па-беларуску
Цікава, што яшчэ нядаўна новыя прыпыначныя павільёны ў Гомелі афармляліся цалкам па-беларуску. Пра гэта раней паведамляў «Флагшток». Выданне таксама высветліла, што ўстаноўкай часткі павільёнаў займаюцца не гарадскія службы, а прадпрыемствы, за якімі замацавалі пэўныя прыпынкі.
Так, нядаўна «Гомельскі тлушчавы камбінат» пахваліўся новым павільёнам каля свайго прадпрыемства. Спачатку на камбінаце заявілі, што самастойна распрацавалі праект і арганізавалі мантаж. Пазней удакладнілі: канструкцыю ўсталёўваў падрадчык, але пад поўным кантролем прадпрыемства.
Такая практыка ў Гомелі ўжо стала звычайнай. З-за недахопу сродкаў у гарадскім бюджэце частка прыпынкаў замацаваная за прадпрыемствамі і прадпрымальнікамі. Яны ўсталёўваюць павільёны за ўласныя грошы, а ўзамен атрымліваюць магчымасць размяшчаць там інфармацыю пра сябе ці сваю прадукцыю.
Пры гэтым афармленне прыпынкаў на беларускай мове застаецца патрабаваннем транспартнай сістэмы Гомеля. Аднак, як паказвае гісторыя з новымі павільёнамі, гэтае правіла выконваецца ўжо не заўсёды. У выніку замест цалкам беларускамоўных шыльдаў у горадзе пачалі з’яўляцца надпісы на своеасаблівай руска-беларускай мове, якія і выклікалі новую дыскусію сярод гамяльчан.
Чытайце таксама: Скандал вакол «Гомельскай праўды» набірае абароты: у каментарах ужо прапануюць прызнаць выданне экстрэмісцкім
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: