дизайн в беларуском народном стиле

Дызайнерка, якая стварае дызайн для чарачнай «у стылі СССР», здзівілася забароне на «бчб-колеры»

09.12.2025 07:30 Дызайн меню чарачнай, які не прынялі. Выява створана з дапамогай нейрасеткі ChatGPT. Источник фото

Жанчына з Расеі, што стварае дызайн для новай чарачнай у Мінску, наўпрост сутыкнулася з забаронай «няправільных колераў» у Беларусі пры стварэнні меню.
Читайте BGmedia в:

Дызайнерка пад нікам vilya_design, што родам з Башкартастана, расказала ў сваім профілі Threads пра нечаканую сітуацыю, з якой сутыкнулася падчас стварэння меню для новай чарачнай у Мінску.

Чытайце таксама: «Файна дзяўчына» ў какошніку: як новыя шкарпэткі з Бреста абярнуліся культурным скандалам

Спачатку яна аформіла вокладку ў бел-чырвона-белых колерах з беларускім арнаментам. Аднак, паводле слоў дызайнеркі, заказчыкі не прынялі працу менавіта з-за гэтага спалучэння колераў, таму ёй давялося перарабляць дызайн.

Жанчына падзялілася сваім здзіўленнем: «А вы ведалі, што ў Беларусі нельга выкарыстоўваць спалучэнне чырвона-белага? За гэта штрафуюць і нават даюць адміністрацыйны арышт. Раблю меню для чарачнай у Мінску, і вокладку не прынялі па гэтай прычыне. Вырашыла пачытаць, у чым справа, і афігела», — напісала яна.

скриншот из Threads
Пост жанчыны ў Threads. Скрыншот BGmedia

Як адрэагавалі беларусы

Важна адзначыць, што дызайнерка вырашыла аформіць меню чарачнай на расейскай мове — і гэта не спадабалася частцы беларусаў. У каментарах людзі актыўна выказвалі незадаволенасць і крытыку, не заўсёды стрымліваючы эмоцыі.

  • «Фу. Зноў гэтая некрафілія. Беларусы столькі бед праз саветызацыі зведалі… Рэпрэсіі, масавыя расстрэлы, галад і русіфікацыю. У нас страчаны механізм назапашвання рэсурсаў: прадзеда абакрала савецкая ўлада, а бабулю з яе ўкладамі яна. Выбачайце.».
  • «Ідыёты».
беларускі арнамент у меню
Як мусіла выглядаць меню ў чарачнай. Скрыншот аўтаркі ў Threads

Але больш за ўсё пытанняў сярод беларусаў выклікалі самі назіранні жанчыны. На думку карыстальнікаў, яе здзіўленне выглядае недарэчна, бо пра гэтую забарону ў краіне ведаюць нават дзеці.

  • «Вы пачытайце, пачытайце ўважліва. А потым лепей рабіце «рюмочную» там, дзе трыкалор. Нам тут такое ня трэба».
  • «То бок пра наш 2020 вы не ў курсе?».
  • «Нечакана, так? А так усё чысценька, вылізана, прыстойна ўсюды, а беларусы незразумела чым незадаволеныя».
  • «Натуральна мы ў курсе забароны, пра гэта пасля 2020-2021 кожнае дзіця ведае».

Некаторыя беларусы пажартавалі на гэтую тэму, параіўшы дызайнерцы дадаць на вокладку меню зялены колер, каб яе праца «дакладна прайшла праверку». Невядома, ці скарыстаецца яна такой парадай.

Чытайце таксама: У «Гіпа» з’явіліся цэннікі ў расейскіх рублях: сетка патлумачыла, што здарылася

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: