Блогерка Сняжана, якая вядзе TikTok пра жыццё на ўласнай ферме ў Беларусі, распавяла, як дзікія алені нанеслі вялізную шкоду яе гаспадарцы. Паводле яе слоў, жывёлы знішчылі каля 40 тон бульбы, якую сям’я вырошчвала на сваім полі.
Чытайце таксама: В Беларуси разрешили охоту на еще одно краснокнижное животное. На этот раз под прицелом рысь
«Для разумення маштабу: вось бульбяное поле. Яно не выкапанае — яго проста знішчылі алені. Засталіся толькі дробныя кавалкі бульбы. Тое, што не з’елі, яны затапталі капытамі. Па нашых падліках, страты сёлета — каля 40 тон», — кажа Сняжана.
@churkina.snezhana Алені за сезон знішчылі каля 40 тон бульбы! #ціхіхутар #фермерскаягаспадарка #беларусь #бульба #ураджай ♬ оригинальный звук — Сняжана Чуркіна
Жанчына адзначыла, што аленяў прыходзіць шмат, і ўсе спробы іх спыніць — безвыніковыя.
«Шчыра, ужо няма сілаў з імі змагацца. Мы спрабавалі ўсё. Адзінае выйсце цяпер — ставіць агароджу, колькі зможам сабе дазволіць», — дадае фермерка.
Поле, якое павінна было даць ураджай, цяпер поўнасцю знішчана. Тая ж праблема ўзнікла і з капусным полем. Як кажа сама жанчына, яны пашкодзілі кожны качан капусты.
@churkina.snezhana Ответ пользователю @sweetest232 #ціхіхутар #беларусь #фермерскаягаспадарка #капуста #ураджай ♬ оригинальный звук — Сняжана Чуркіна
У чым насамрэч праблема
BGmedia са спасылкай на эколага ўжо пісала пра тое, што у Беларусі колькасць аленяў, як і іншых капытных жывёлаў, значна павялічылася. З аднаго боку, праз гэта ўзрастае колькасць ДТЗ з іх удзелам.
Чытайце таксама: Чаму на беларускіх дарогах усё больш ДТЗ з удзелам лосяў? Эксперт дала адказ
Таксама, як адзначае эколаг Інэса Балоціна, занадта вялікая колькасць капытных жывёл перашкаджае натуральнаму аднаўленню лясоў, што ў выніку негатыўна ўплывае на экалагічны баланс. Асабліва гэта датычыцца ланяў — віду, які нават не з’яўляецца абарыгенным для Беларусі.
Пры гэтым, як нагадвае спецыялістка, у краіне дазволена паляванне на драпежнікаў з Чырвонай кнігі (рысь і мядзьведзь), якія маглі б натуральна рэгуляваць папуляцыю капытных. У выніку, паводле дадзеных Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, колькасць аленяў працягвае расці, і яны ўсё часцей наносяць шкоду сельскай гаспадарцы.

У каментарах пад відэа людзі таксама ўзгадалі пра гэтую праблему і нагадалі, што яшчэ ў 2017 годзе чыноўнікі вырашылі штучна распаўсюдзіць аленяў па ўсёй краіне, не ўлічыўшы магчымыя наступствы для фермераў і сельскай гаспадаркі.
- «Ёсць суд — і хто развёў гэтую жыўнасць, той няхай і адказвае. Гэта ўжо ненармальна: алені, дзікі, ласяні, а цяпер і мядзведзі. Чырвоная кніга, кажаце… А ці не зашмат вы прымушаеце людзей пакутаваць?»
- «Думаю, караць трэба прэзідэнта. Па ўсёй Беларусі паводле ягонага ўказу пачалі разводзіць аленяў. Там, дзе я жыву, гэта ўжо праблема не толькі палёў, але і дарог — штодня аварыі з іх удзелам. Адстрэл дазволены толькі “вялікім шышкам”, а просты паляўнічы і білет купіць не можа — цэны завоблачныя. Дык на каго яшчэ скардзіцца?»
- «Так і ёсць. Раней наша Мінпрыроды вырашыла, куды будуць ехаць багатыя замежнікі — хацелі добра зарабіць на іх грошах. Вось і завезлі ўсіх гэтых звяроў. Думалі, што “буржуі” прыедуць і крыху пастрэляюць. А цяпер санкцыі, кліентаў няма, а беларускім паляўнічым адстрэл не па кішэні. Дык атрымліваецца, што за ўсю шкоду плаціць павінны людзі».
Але таксама важна адзначыць, што прычына такой праблемы шматбаковая па меркаванні эколагаў з «Зялёнага тэлефона». У Беларусі працягваецца вырубка лясоў, і праз гэта капытныя жывёлы, што раней пражывалі на адной тэрыторыі, шукаюць сабе новыя месцы, ствараючы ДТЗ і іншыя праблемы людзям.
Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: